Музей ГУО "Омельнянская СШ"

Адрас: Брэсцкая вобл., Iвацэвiцкi р-н, аг.Амяльная, вул.Мiчурынская, 24, тэл. 80164550248 

Профіль: этнаграфiчны

Кіраўнік музея: Дардзюк Ю.В.

Дата заснавання музея: 1987 г.

Плошча экспазіцыі23,9 кв.м.

Колькасць экспанатаў:

асноўны фонд – 60, навукова - дапаможны фонд - 10

Этнаграфічный музей Амяльнянскай сярэдняй школы пачаў дзейнічаць з 1987 года. Яшчэ з 1984 года вучнi школы пад кiраўнiцтвам настаўнiцы гiсторыi Мохар С.У. пачалi падбор матэрыялу. Музей ў асноўным працуе ў этнаграфічным напрамку, шырока выкарыстоўваючы і зберагаючы фальклорныя традыцыі нашай мясцовасці.

Этнаграфічны матэрыял сабраны ў вёсках Амяльная, Глінная, Коланск і Каранная.

Сабраны матэрыял ваеннай гісторыі населеных пунктаў, аб ветэранах, якія прымалі ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне, аб іх узнагародах,  месцы іх баявых дзеянняў;

Вывучаецца і збіраецца  матэрыял аб прыродных і архітэктурных помніках нашай мясцовасці (мікрабіялагічны заказнік, урочышча “Яменец”, Свята-Раства-Багародзіцкая царква в.Глінная);

Сабраны матэрыял  (гістарычная даведка, асноўныя аб’екты, значныя дасягненні) па сельскай гаспадарцы нашага населенага пункта;

Да 25-годдзя вываду савецкіх войск з Афганістана сабраны матэрыял па воінах-інтэрнацыялістах нашай мясцовасці;

Запісаны вясельны абрад вёсак Амяльнянскага  сельвыканкама і др.

Для ўсіх вучняў школы, для гасцей ў музеі арганізуюцца тэматычныя  і аглядныя экскурсіі. 

Тэматычныя экскурсій:

  • Тэхналогія апрацоўкі льну ў нашай мясцовасці;
  • Рамёствы;
  • Вопратка і посуд жыхароў нашых вёсак;
  • Заняткі жыхароў нашай мясцовасці;
  • Нацыянальнае аддзенне;
  • Помнім тыя вялікія гады;
  • Гісторыя роднай вёскі - гісторыя роднай зямлі.