Музей ГУО "Заполянский д/с-СШ"

Адрас: Брэсцкая вобл, Івацэвіцкі р-н, в. Заполле, вул. Школьная, 1, тэл. 801645 4323 

Профіль: гісторыка-этнаграфічны

Дата заснавання музея: 1 верасня 2005г.

Плошча экспазіцыі: 58 кв.м.

Колькасць экспанатаў:

асноўны фонд – 389, навукова - дапаможны фонд - 268

Раздзелы экспазіцыі:

  • «Вышыўка і ткацтва»
  • «Старыя фотаздымкі»
  • «Прадметы быту»
  • «Вялікая Айчынная вайна»
  • «Цёплыя рукі» (звесткі пра людзей, вырабы якіх знайшлі месца ў экспазіцыі музея)
  • «Гісторыя школы»
  • «Гарады і вёскі»

  Музей заснаваны ў 2005 годзе. Матывам для яго стварэння паслужыла жаданне пазнаёміць дзяцей з мінулым краю, з людзьмі, якія пакінулі след у гісторыі школы і вёскі. Музей уключаны ў раённыя экскурсійныя маршруты. Яго наведваюць вучні з усіх устаноў адукацыі Івацэвіцкага раёна.

   Наладжана сувязь з Івацэвіцкім раённым краязнаўчым музеем, музеем-сядзібай Тадэвуша Касцюшкі, з Бялавіцкім лясніцтвам.

  Вучні школы ўдзельнічаюць у пошукавай рабоце, у музеі ёсць матэрыялы, сабраныя ў час паходаў і экспедыцый. Асаблівым багаццем вылучаецца сабраны фальклорны матэрыял: паданні, легенды, песні, апісанне абрадаў, замовы, забабоны.

  Музей уключаны ў экскурсійны маршрут «На сустрэчу са знакамітымі землякамі».