Адрас: Брэсцкая вобл., Iвацэвiцкi р-н, аг.Амяльная, вул.Мiчурынская, 24, тэл. 80164550248
Профіль: этнаграфiчны
Дата заснавання музея: 1987 г.
Плошча экспазіцыі: 23,9 кв.м.
Колькасць экспанатаў:
асноўны фонд – 60, навукова - дапаможны фонд - 10
Этнаграфічный музей Амяльнянскай сярэдняй школы пачаў дзейнічаць з 1987 года. Яшчэ з 1984 года вучнi школы пад кiраўнiцтвам настаўнiцы гiсторыi Мохар С.У. пачалi падбор матэрыялу. Музей ў асноўным працуе ў этнаграфічным напрамку, шырока выкарыстоўваючы і зберагаючы фальклорныя традыцыі нашай мясцовасці.
Этнаграфічны матэрыял сабраны ў вёсках Амяльная, Глінная, Коланск і Каранная.
Сабраны матэрыял ваеннай гісторыі населеных пунктаў, аб ветэранах, якія прымалі ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне, аб іх узнагародах, месцы іх баявых дзеянняў;
Вывучаецца і збіраецца матэрыял аб прыродных і архітэктурных помніках нашай мясцовасці (мікрабіялагічны заказнік, урочышча “Яменец”, Свята-Раства-Багародзіцкая царква в.Глінная);
Сабраны матэрыял (гістарычная даведка, асноўныя аб’екты, значныя дасягненні) па сельскай гаспадарцы нашага населенага пункта;
Да 25-годдзя вываду савецкіх войск з Афганістана сабраны матэрыял па воінах-інтэрнацыялістах нашай мясцовасці;
Запісаны вясельны абрад вёсак Амяльнянскага сельвыканкама і др.
Для ўсіх вучняў школы, для гасцей ў музеі арганізуюцца тэматычныя і аглядныя экскурсіі.
Тэматычныя экскурсій:
- Тэхналогія апрацоўкі льну ў нашай мясцовасці;
- Рамёствы;
- Вопратка і посуд жыхароў нашых вёсак;
- Заняткі жыхароў нашай мясцовасці;
- Нацыянальнае аддзенне;
- Помнім тыя вялікія гады;
- Гісторыя роднай вёскі - гісторыя роднай зямлі.